У Гомелі за краты пасадзілі эксгібіцыяніста
Яшчэ некалькі такіх крымінальных справаў знаходзяцца на дасудовай стадыі.
Суд Савецкага раёна Гомеля пакараў 45-гадовага мужчыну па артыкуле за злоснае хуліганства, учыненае з выключным цынізмам.
Злачынства адбылося на адной з вуліц Гомеля ў кастрычніка мінулага года, паведамляе БелаПАН. Прыкладна дзве гадзінаы мужчына публічна агаляў свой чэлес каля сталовай. Работнікі сталовай спярша рабілі яму заўвагі, а потым выклікалі міліцыю.
На той момант мужчына ўжо адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу, адкуль і збег. За падобныя дзеянні ён меў дзве судзімасці. Па словах міліцыянтаў, у момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў адэкватным стане, аднак у яго ёсць псіхічны сэксуальны разлад.
Цяпер эксгібіцыяністу давядзецца правесці адзін год і адзін месяца у калоніі агульнага рэжыму.