У Гомелі забойства прадпрымальніка замовіў яго сын
Праваахоўныя органы раскрылі заказное забойства. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 20-гадовы сын камерсанта і яго сябар.
Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдняй інфармацыі, сын прадпрымальніка, які жыў у Бранскай вобласці, замовіў забойства бацькі свайму сябру з Гомеля. За выкананне замовы ён паабяцаў некалькі тысяч долараў.
Целы 45-гадовага прадпрымальніка і яго 73-гадовай маці знайшлі ў палаючым доме. Мяркуецца, што пажар пачаўся пасля таго, як пацярпелых забілі.
Праваахоўнікі кажуць, што асноўным матывам здзяйснення злачынства стала карыслівасць.
Фота — bymedia.net