У Гомелі зляпілі трохмятровую царкву з пяску (фота)
Яна паўстала на беразе ракі Сож.
У вёсцы Чонкі Гомельскага раёна цягам выходных прайшоў пленэр з удзелам студэнтаў-архітэктараў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта, якія збудавалі з пяску старадаўнюю царкву. Гэта копія адной з самых старых цэркваў у вобласці, датаванай XVIII стагоддзем. Яна захавалася ў вёсцы Старая Беліца Гомельскага раёна і яшчэ дагэтуль з'яўляецца дзейснай.
Будаўніцтва царквы праходзіла ў некалькі этапаў. Незвычайная копія храма дасягнула ў вышыню прыблізна трох метраў.