У Гомелі з'явіўся вопытны ўзор відэльца-клюшкі
Яго вырабілі ў Гомельскім прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання.
Гібрыд нажа, відэльца і клюшкі, які прапаноўваў выпусціць да чэмпіянату свету па хакею 2014 года малады гомельскі вынаходнік Станіслаў Галкоўскі, выкананы з нержавеючай сталі.
Як адзначае БЕЛТА, дагэтуль ніхто ў свеце не рабіў відэлец-клюшку. Беларусы — першыя. У каледжы спадзяюцца, што незвычайны відэлец будуць выпускаць у прамысловым масштабе і ён стане візітоўкай будучага сусветнага першынства.
Фота — prof-press.by