У гомельскіх крамах цяжка знайсці мяса
Прычым дэфіцыт мяса адзначаецца не толькі ў супермаркетах у цэнтры горада, але нават у фірмовых крамах саўгаса-камбіната "Сож" і агракамбіната "Паўднёвы".
Так, у краме саўгаса-камбіната "Сож" вісіць абвестка, што да 30 жніўня свініны ў продажы не будзе, інфармуе БелаПАН. Супрацоўніца крамы кажа, што мяса няма, бо "свінняў не б'юць, а гадуюць".
На агракамбінаце "Паўднёвы" перабоі з мясам патлумачылі ажыятажным попытам на свініну. Кажуць, што ў крамах свініну раскупляюць за чатыры гадзіны. Адміністрацыя кажа, што камбінат не змяншаў аб'ёмы вытворчасці і не адпраўляе мяса ў Расію.
Між тым чыноўнікі Гомельскага гарвыканкаму запэўніваюць, што мяса ў продажы ёсць, у тым ліку ў фірмовых крамах камбінатаў "Сож" і "Паўднёвы".