У Горках помнік архітэктуры развальваецца пасля рамонту на "Дажынкі" (фота)

Як піша сайт horki.info, з вясны мінулага года ў гэтым будынку адбываецца "рамонт", запланаваны да "Дажынак". У выніку дом стаў папросту развальвацца.

Дарэчы, жыхары дома мяркуюць, што дому быў непатрэбны рамонт. Тым не менш, у красавіку 2012 года пачаліся рамонтныя працы. Па словах жыхароў, новыя вокны паставілі за два дні да “Дажынак”. Рабочыя працавалі спешна, пра якасць і акуратнасці ніякай гаворкі не ішло.

Акрамя таго, на пачатку чэрвеня раскрылі дах, і дом стаў працякаць. Толькі перад самымі "Дажынкамі" ў верасні на кроквы накінулі металічныя лісты. Але дом працякае і дагэтуль, ужо некалькі месяцаў.

Дарэчы, да рамонту на доме вісела памятная шыльда, што будынак уяўляе гісторыка-культурную каштоўнасць і знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Падчас рамонту хтосьці з будаўнікоў зняў са сцяны гэты знак і выкінуў на сметнік. Там таблічку і знайшлі жыхары дома.

Фота — horki.info