У Грэцыі вязень хацеў уцячы з турмы на верталёце

Пілот верталёта спрабаваў зламаць кратаваную жалезную браму турмы крукам і скінуў лесвіцу для ўцёкаў вязня. У той жа час некалькі пасажыраў верталёта адкрылі агонь па ахоўніках турмы. Такім чынам яны спрабавалі выратаваць злачынца, асуджанага за выкраданне суднаўладальніка.

У выніку стральбы, якую адкрыла ахова турмы, чалавек, які спрабаваў уцячы, быў паранены, а верталёт атрымаў пашкоджанні, адзначае ВВС.

Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у Грэцыі гэта трэцяя спроба здзейсніць уцёкі з турмаў з выкарыстаннем верталёта.

Фота — geolocation.ws