У Гродна адзначылі ўгодкі смерці караля Стэфана Баторыя
Іх ўшанавалі імшой на лаціне ў Гарадзенскай катэдры.
Імшу ў гонар памерлага 425 гадоў таму Баторыя правёў гарадзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. У казані ён прыгадаў заслугі караля для Рэчы Паспалітай абодвух народаў і для Гродна, паведамляе “Радыё Свабода”.
Пасля літургіі генеральны консул Польшчы Анджэй Хадкевіч
разам з біскупам Кашкевічам усклалі вянок да адноўленай табліцы ў гонар Стэфана
Баторыя. Пры гэтым у ганаровай варце стаялі сябры Гарадзенскага рыцарскага
брацтва.
Нагадаем, што кароль часта жыў у Горадні.
Падчас войнаў з Масквой у 1576-1582 гадах ён зрабіў мясцовы замак сваёй
галоўнай рэзідэнцыяй.