У Гродна забаранілі прадаваць цыгарэты на вакзале

Аўтары ідэі сцвярджаюць, што гэта зроблена з мэтай абмежавання вывазу тытунёвых вырабаў за межы краіны. Супрацоўнікі мытні цяпер з дапамогай металадэтэктараў правяраюць людзей, якія выяжджаюць у Польшчу. Аб гэтым паведамляе гродзенскі блог s13.

Такія захады робяцца галоўным чынам у сувязі з магчымым дэфіцытам цыгарэт. Аднак жыхары Гродна, якія доўгі час займаліся кантрабандай цыгарэт у Польшчу, маюць намер працягваць сваю дзейнасць і далей.