У Гродне абстраляныя дзіцячая паліклініка і цеплаход

Страляючы ў вокны паліклінікі, хуліган пашкодзіў пяць шыбаў. Акрамя таго, стрэламі былі разбітыя тры акна ды ілюмінатар ў цеплаходзе, які стаіць ля прычалу на рацэ Нёман.

У дачыненні да "стралка" распачалі крымінальную справу па артыкуле 339-2 КК РБ "Хуліганства". Маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, перадае БЕЛТА.