У Гродне ад прарыву вадаправода без цяпла засталіся чатыры будынкі

Як інфармуе Гродзенскі блог S13, першы раз прарыў адбыўся 8 лютага. Пры гэтым былі затопленыя сутарэнні, у якіх размяшчаюцца розныя арганізацыі, пункты грамадскага харчавання і міліцыя. Камунальнікі адключылі пашкоджаны ўчастак трубаправода. Разам з тым была часова спыненая падача цяпла ў чатыры будынкі.

Да абеду 8 лютага камунальнікі адпампавалі ваду і аднавілі цеплазабеспячэнне. Але сёння зранку вадаправод ізноў прарвала. На месца аварыі выкліканыя брыгады рамонтнікаў. Па словах відавочцаў, у калідорах пацярпелых будынкаў клубіцца пара з сутарэнняў.