У Гродне адбылася прэм’ера спектакля “Маналогі вагіны” (фота)

10 лютага ў Гродне ўпершыню беларускай публіцы прадставілі п’есу амерыканскай феміністкі Іў Энцлер. Спектакль, вядомы ў 53 краінах свету, у Беларусі паставіла Крысціна Вязоўская. Для рэжысёркі і для большасці акторак “Маналогі вагіны” — тэатральны дэбют. Трупа цалкам аматарская. У спектаклі задзейнічаны сем дзяўчат, якія расказваюць гісторыі гераінь пра жаночы полавы орган.

П’еса “Маналогі вагіны” з’яўляецца часткай сусветнага руху V-Day, паслядоўніцы якога змагаюцца супраць гвалту над жанчынамі.

У Мінску спектакль пакажуць 14, 17 і 19 лютага на сцэне “Свабоднага тэатра”.