У Гродне ліхач з'еў пратакол пра парушэнне ПДР

Як паведамляе БелаПАН, ён праехаў на чырвоны сігнал светлафора і сутыкнуўся з "Фольксвагенам".

Інспектары запрасілі кіроўцаў для далейшага разгляду ў будынак Дзяржаўтаінспекцыі. Парушальнік прачытаў дакумент. І даведаўшыся, што яго прызнаюць вінаватым у аварыі, ён абурыўся, схапіў дакумент са стала, скамячыў і стаў яго жаваць.

Дарэчы, аналагічная гісторыя адбылася ў Гродне таксама ў траўні. Тады пратакол з'ела жанчына-кіроўца.

Фота — gs.by