У Гродне ліхача спынілі палівальнай машынай (відэа)
Відавочцы кажуць, што ў пагоні ўдзельнічалі 18 патрульных машынаў. У ДАІ кажуць, што іх было толькі 5.
Здарэнне адбылося ў Гродне ў ноч з пятніцы на суботу: па вуліцах горада праходзіла сапраўдная пагоня за п'яным кіроўцам на “Лэнд Ровэры”. Кіроўца прыцягнуў да сябе ўвага даішнікаў тым, што апоўначы рухаўся па вуліцы з выключаным святлом фараў, паведамляе Гродзенскі блог s13. Спыніць кіроўцу адразу не атрымалася: той паспрабаваў уцячы на вялікай хуткасці.
Пасля шматкіламетровага пераследу ліхача спынілі, толькі перагарадзіўшы праезную частку палівальнай машынай.