У Гродне Ноч музеяў прысвецяць азартным гульням

Праграма “Таямніцы азарту” пачнецца ад 20-й у Новым замку. Прафесійны круп’е дасць майстар-клас па раскладцы картаў. А супрацоўнікі музея раскажуць, якія гульні ў розны час былі папулярнымі ў Гродне. Сваё майстэрства пакажуць фокуснікі-ілюзіяністы.

"Разынкай" вечару стане спектакль гродзенскага тэатра лялек “Пікавая дама”. У  пастаноўцы паводле вядомай аповесці Пушкіна і аднайменнай оперы Чайкоўскага спалучаецца гульня людзей і лялек.

22 траўня Ноч музеяў пройдзе ў музеі гісторыі рэлігіі. Тут да 24-й гадзіны выступяць артысты з гарадской філармоніі.

18 траўня, уласна ў сам Міжнародны дзень музеяў,  сваю экспазіцыю ўсім ахвотным пакажуць гродзенскія пажарнікі. Групы будуць фармавацца непасрэдна на месцы з 10.00 да 18.00.