У Гродне прайшла сустрэча з палітолагам Валерам Карбалевічам
Аўтар прывёз гродзенцам сваю кнігу “Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт”.
Прэзентацыя адбылася 21 ліпеня ў рамках дыскусійнага клуба “Гарадзенскі калегіуюм”. Валер Карбалевіч не пераказваў змест кнігі. Ён прапанаваў аўдыторыі пагутарыць на тэмы, звязаныя не толькі з асобай першага прэзідэнта Беларусі. Дыскусія ў фармаце “пытанне-адказ” расцягнулася на паўтары гадзіны. Прысутных цікавілі памылкі апазіцыі на апошніх выбарах, перспектывы “маўклівых” пратэстаў, “фенамен” Колі Лукашэнка і прагнозы палітолага наконт будучыні краіны.
Прадказанні Валер Карбалевіч рабіць не стаў, зазначыўшы, што “прагнозы – справа няўдзячная”.
Нагадаем, выданне пра першага прэзідэнта незалежнай Беларусі пабачыла свет у 2010 годзе ў выдавецтве “Партызан” у Маскве. Гэта трэцяе па ліку незалежнае даследаванне асобы і праўлення Лукашэнкі. Раней выйшлі кнігі “Палітычная біяграфія” Аляксандра Фядуты і “Выпадковы прэзідэнт” Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета.