У Гродне праходзіць тыдзень фітнэсу (фота)
Паказальныя выступленні прайшлі на Савецкай плошчы.
Цягам тыдня ў абласным цэнтры пройдуць спаборніцтвы па спартовай аэробіцы і чарлідангу, семінары па тэорыі фітнэсу, конкурс “Ледзі-фітнэс Гродна”.
Ініцыятыва спартовага мерапрыемства належыць студэнтцы Юліі Герасімавай, якая год таму прадставіла сваю ідэю падчас сустрэчы са старшынём аблвыканкама Сямёнам Шапірам, паведамляе газета “Гродзенская праўда”.




