У Гродне пройдзе фестываль моладзевай журналістыкі

Гэта пасланне маладым удзельнікам, якія робяць свае першыя крокі ў журналістыцы, адзначаюць арганізатары — грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

25-27 траўня Гродна ў трэці раз стане сталіцай беларускай журналістыкі. Прафесіяналы ў фатаграфіі, дакументальным кіно, інтэрнэт-тэхналогіях, газетах і інфармацыйных сайтах на працягу трох дзён будуць дзяліцца досведам са сваімі пачынаючымі калегамі падчас майстар-класаў.

Галоўнай падзеяй фестывалю стане ток-шоу “Журналістыка — 2020”, якое запланаванае на заключны дзень.