У Гродне расследуюць абставіны гібелі рабочых

Яны выконвалі работы па замене каналізацыйных труб на вуліцы Скідальская шаша ў абласным цэнтры, калі адбыўся абвал грунту. Рабочыя працавалі на глыбіні 7,5 метра. Як паведамляе БелаПАН, загінулым мужчынам было 55 і 23 гады.

Распачатая крымінальная справа, расследаванне праводзіць абласное следчае ўпраўленне.