У Гродне затрымалі чарговага эксгібіцыяніста

У затрыманні падазраванага прымаў актыўны ўдзел бацька дзіцяці, якое апынулася на шляху ў зламысніка. Заведзена крымінальная справа па факце хуліганства. Вядома, што падазраваны жанаты, працуе ў адным з гіпермаркетаў горада, інфармуе "Наша ніва".

Нагадаем, сёлета гродзенскія міліцыянты затрымалі 52-гадовага эксгібіцыяніста, які праводзіў "дэманстрацыі" ў грамадскім транспарце.

Фота — radiuscity.ru