У Гродне зацвіла “трупная кветка”
Расліна пад назвай аморфафалус уваходзіць у пяцёрку самых дзіўных кветак свету. Яна знакамітая сваім спецыфічным пахам.
Кветка вырасла і расцвіла на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў. Яе сем гадоў вырошчвала супрацоўніца, пакуль нарэшце аморфафалус не распусціўся. Яго вышыня каля паўметра, дыяметр кветкі — 30-40 сантыметраў, піша “Гродзенская праўда”.
Дарэчы, гэтая прыгожая расліна прынесла супрацоўніцы прадпрыемства непрыемнасці. Начальства зрабіла жанчыне вымову за непрыемны, “трупны” пах, які ідзе ад кветкі.