У Гродне завяршаецца рэстаўрацыя алтара Фарнага касцёла
Ён будзе ўрачыста адкрыты 5 жніўня, паведаміў настаяцель касцёла ксёндз Ян Кучынскі.
Зараз завяршаецца апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару, яго пакрываюць пазалотай. 5 жніўня ў 12.00 у храме адбудзецца цырымонія адкрыцця і асвятлення алтара. На ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, духавенства і ўсё, хто прыклаў намаганні да справы аднаўлення каштоўнасці, паведамляе БелТА.
Частка унікальнага драўлянага алтара касцёла была знішчана ў ліпені 2006 года пры пажары, які здарыўся праз кароткае замыканне.