У Гродне з’явіўся тралейбус, у якім можна страляць (фота)

У ім можна пастраляць з аўтамата Калашнікава, пісталета і вінтоўкі М16. Любы ахвочы можа весці агонь па цэлях на экране пластмасавымі кулямі. Усяго ў мабільным стралковым клубе прадугледжана каля дзясятка розных гульняў на меткасць, інфармуе БелаПАН.

Цір будзе вандраваць па канцавых прыпынках тралейбусаў, а пазнаць яго можна па характэрнай “баявой” афарбоўцы.