У гродзенскай школе ўпершыню з'явілася вегетарыянскае меню
Насустрач вучням-вегетарыянцам пайшло кіраўніцтва Ліцэя №1.
Як паведамляе гродзенскае радыё "Твой стыль", у ліцэі вырашылі пакуль увесці вегетарыянскае меню на час посту. Не выключана, што меню застанецца таксама і пасля посту. Дырэкцыя нават афіцыйна выдала загад, у якім пазначаныя прозвішчы дзяцей-вегетарыянцаў — іх у ліцэі пяць чалавек. Што праўда, у дакументах вегетарыянскае меню пазначана як “дыетычнае”, проста мясныя стравы ў ім замяняюць іншымі.