У хакейным матчы на міжнародным турніры зафіксавалі лік 60:0!
Турнір сярод юніёраў (да 17 гадоў) прайшоў у Туркменістане на кубак прэзідэнта.
У адным з матчаў каманда "Срэбраныя львы-95" з Санкт-Пецярбурга разграміла зборную Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з фантастычным лікам 60:0.
"Прессбол" адзначае, што падобны хакейны турнір прайшоў у гэтай азіяцкай краіне ўпершыню. Нягледзячы на тое, што снег выпадае ў Туркменістане толькі некалькі разоў на год, зімовыя віды спорту карыстаюцца там вялікай папулярнасцю.
Фота — hcdinamo.by