У Харватыі палітык упершыню прызнаўся ў гомасэксуалізме (фота, відэа)

Дагэтуль у гэтай краіне ніхто з палітыкаў такіх заяваў не рабіў. Па словах Хршака, ён не саромеецца, а ганарыцца "сваёй актыўнасцю па абароне правоў сэкс-меншасцяў".

Палітыку 44 гады, ён з'яўляецца прафесарам металургічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта, а таксама рэдагуе навуковы часопіс.

Вядома, што большасць жыхароў Харватыі негатыўна настроеныя ў адносінах да сэксуальных меншасцяў. У Харватыі моцныя ўплывы мае Каталіцкая царква.

Фота — h-alter.org