У інтэрнаце прыбіральшчыца знайшла гранату, жыхароў эвакуявалі

Знайшла “лімонку" прыбіральшчыца ў смеццяпровадзе, які шмат гадоў не эксплуатаваўся. Камендант праз гучную сувязь адразу арганізаваў эвакуацыю жыхароў, на месца прыехалі міліцыянты і супрацоўнікі МНС, а пазней і баранавіцкія сапёры.

Небяспечную знаходку дасталі і вывезлі для ліквідацыі. Паводле адной з версій, гранату хтосьці мог прывезці з Расіі, дзе быў на заробках, альбо яна засталася з часу, калі ў інтэрнаце жылі вайскоўцы.