У інтэрнэт выклалі дакументы апошняга камандзіра УПА (фота)
Калекцыя дакументаў пра Васіля Кука (1913 — 2007) з'явілася ў Электронным архіве ўкраінскага вызваленчага руху.
Гэта толькі малая частка архіўных збораў камандзіра УПА, якія важаць 2,5 тоны. Аблічбоўка гэтай калекцыі працягваецца. У інтэрнэце ўжо даступныя асабістыя дакументы Кука, у тым ліку яго лісты (а сярод іх і зашыфраваныя — гл. фота знізу) і рукапісы, паведамляе УНІАН.
Адзначым, што Васіль Кук быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі адным з апошніх кіраўнікоў украінскага антысавецкага падполля — толькі ў 1954 годзе. Некалькі гадоў ён быў у зняволенні, а пасля жыў пад кантролем у Кіеве аж да аднаўлення незалежнасці Украіны.
