У інтэрнэце з’явілася завяшчанне Муамара Кадафі

Копіі гэтага дакумента, як паведамляецца, атрымалі з рук Кадафі трое сваякоў. Адзін з іх неўзабаве быў забіты, другі арыштаваны, а трэцяму ўдалося збегчы.

У завяшчанні Кадафі просіць пахаваць яго па мусульманскаму звычаю ў Сірце побач з сям'ёй і сваякамі. Кадафі патрабуе, каб пасля яго смерці лівійскі народ абараняў членаў яго сям'і. У завяшчанні былы дыктатар таксама заклікае сваіх прыхільнікаў "працягваць супраціў і змагацца супраць любых замежных агрэсараў сёння, заўтра і заўсёды".