У Іраку ў серыі тэрактаў загінулі каля 60 чалавек
Параненых — больш за 180. Адказнасці за выбухі ніхто не ўзяў. Аднак эксперты падазраюць "Аль-Каіду".
Такім чынам, 16 жніўня стала самым крывавым днём у Іраку за апошнія 3 тыдні.
Сярод тэрактаў вылучаюць выбух аўтамабіля ў паўночна-усходнім раёне Багдада, дзе жывуць пераважна шыіты. Ад яго загінулі 7 чалавек і 31 атрымалі раненні, перадае РБК. У горадзе Дагуг на поўначы краіны ў выніку падвойнага тэракту загінулі 7 чалавек і каля 40 былі параненыя. Усе загінулыя былі паліцыянтамі.
Улады Ірака паведамілі, што ўзмацнілі меры бяспекі перад завяршэннем 18-19 жніўня святога для мусульман месяца Рамадан.
Нагадаем, што 23 ліпеня ў серыі нападаў і выбухаў у Іраку загінулі больш за 100 чалавек.