У Іркуцку не дазволілі круглы стол пра паўстанне Каліноўскага
Круглы стол пад назвай "Паўстанне 1863 года: факты і каментары" меў адбыцца ў памяшканні Грамадскай палаты вобласці 26 студзеня.
Але ў апошні момант улады адмовілі беларускай суполцы, інфармуе Радыё "Свабода". Тым не менш, "Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага" знайшло іншае памяшканне для гэтага мерапрыемства — гандлёвы цэнтр "Пасаж". Арганізатары спадзяюцца, што адмова ўладаў — не дзяржаўная палітыыка, а перастрахоўка асобных чыноўнікаў.
Па словах кіраўніка аб'яднання Алега Рудакова, на паседжанні будуць распавядаць пра Кастуся Каліноўскага, пра газету "Мужыцкая праўда" і пра ўдзельнікаў паўстання Яна Чэрскага, Віткоўскага.
Фота Алега Рудакова — з сацыяльных сетак