У Іспаніі з'явіцца пенсійны дом для геяў, лесбіянак і транссексуалаў
Гэта першы ў Еўропе дом такога тыпу.
Як паведамляе партал tvn24.pl, гэта будзе камфортны комплекс дамоў і кватэраў, крамаў, рэстарацый, бібліятэкі, спорткомплексу і медычнага цэнтру. У ім паселіцца каля 230 чалавек. “Гэта не будзе гета. Туды зможа прыйсці кожны талерантны чалавек, — кажа Фэдэрыка Армэнтэрас, прадстаўнік НДА, што змагаецца за правы ЛГБТ. - Справа ў тым, што на парозе дамоў для старых нават адкрытыя геі пачынаюць зноў хаваць сваю арыентацыю з-за кансерватыўнасці старэйшых пакаленняў Іспаніі, якія жылі пры ультракансерватыўнай дыктатуры генерала Франка”.
Адкрыццё плануецца на 2014 год.