У Італіі адбыўся землятрус, 5 чалавек загінула
Тры чалавекі сталі непасрэднымі ахвярамі стыхійнага бедства, двое сканалі ад інфаркту на фоне перажытага страху. Яшчэ 50 чалавек параненыя.
Землятрус адбыўся на поўначы краіны. Эпіцэнтр стыхіі знаходзіўся на Паданскай раўніне паміж гарадамі Балонья, Ферара і Мадэна. Першы штуршок быў 5,9 бала, за ім было яшчэ тры значна слабейшых, перадае ИТАР-ТАСС.
Найбольш пацярпеў невялікі горад Сант-Агасціна, дзе ёсць сур’ёзныя разбурэнні гістарычных будынкаў. Ратавальнікі правяраюць абстаноўку ў іншых навакольных населеных пунктах.