У італьянскім парламенце перамаглі левыя, у сенаце — правыя

Перамогу на іх з нязначнай перавагай атрымала левацэнтрысцкая кааліцыя пад кіраўніцтвам П'ера Луіджы Берсані.

Аналітыкі мяркуюць, што вынікі выбараў пагражаюць Італіі палітычным паралічам, бо ніводная партыя не мае абсалютнай большасці ў парламенце. Гэта азначае, што кожная з іх можа блакаваць ініцыятывы праціўнікаў.

На выбарах у сенат левым таксама ўдалося абагнаць правых — на 1% галасоў. Аднак большасць месцаў у гэтай палаце будзе належаць паплечнікам Сільвія Берлусконі, адзначае РБК. Прычына ў тым, што сенат камплектуецца на падставе не толькі агульнанацыянальных, але і рэгіянальных выбараў.

Фота — АР