У Івацэвічах сталых людзей вучаць карыстацца кампутарам
Пенсіянеры с задавальненнем асвоілі інтэрнэт і лістуюцца з сябрамі ў “Аднакласніках”.
Як паведамляе газета “Вечерний Брест”, у Івацэвіцкім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачаў працаваць гурток па навучанні працы з кампутарам для людзей сталага веку.
Выкладчыкі вучаць дзядуляў і бабуляў набіраць тэксты, шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце, карыстацца e-mail і чаціцца на форумах і ў сацыяльных сетках.