У Івацэвічах перад прыездам Лукашэнкі адстрэльвалі галубоў
У райцэнтры і яго наваколлі ў аўральным парадку наводзілі парадак.
Апроч адстрэлу галубоў, мясцовыя ўлады загадалі таксама скасіць сухую траву, пачысціць асфальт, паведамляе Радыё Свабода. Івацэвіцкіх школьнікаў абавязалі хадзіць у нядаўна адчынены лядовы палац па раскладзе.
Таксама перад сённяшнім прыездам Аляксандра Лукашэнкі раённыя ўлады вырашылі ізаляваць мясцовых апазіцыйных актывістаў. Напрыклад, Станіслава Халадовіча нечакана выклікалі на працу, каб ён часам не з’явіўся ў горадзе. Актывіста проста паставілі перад фактам, што ён ідзе не ў сваю змену.