У Івацэвіцкім раёне ладзяць паказальныя суды
На іх судзяць п'яніцаў, піша газета “Івацэвіцкі веснік”.
На судовае паседжанне запрашаюць мясцовых жыхароў і абавязкова — вучняў старэйшых класаў. Дзеці на свае вочы бачаць, як чарговага выпівоху накіроўваюць у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Дарэчы, летась у ЛПП было накіравана больш за 40 жыхароў івацэвіцкага рэгіёну. Яшчэ каля 300 былі адпраўленыя ў псіхіятрычную лякарню “Крывошын”.