У Іўеўскім раёне падчас службы згарэла царква
Аднапавярховы драўляны храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца загарэўся ад парушэння правілаў пячнога апалу, мяркуюць пажарнікі.
Агонь цалкам знішчыў дах і драўляныя перакрыцці на плошчы 30 кв.м. Абгшарэлі сцены і царкоўная маёмасць, пашкоджаная кацельня памерам 2 на 2 метры. Як інфармуе БЕЛТА, пацярпелых няма.
У той час, калі адбылося ўзгаранне, у царкве акурат ішла служба. Вернікі самастойна пакінулі памяшканне.