У Калінінградзе нарадзіўся сямімільярдны жыхар Зямлі

Ім стаў хлопчык, якога назвалі Пятром, паведамляюць інфармагенцтвы. Пётр Мікалаеў з'явіўся на свет адразу пасля апоўначы. Яго рост 50 см, вага - больш за 3 кг.

Дата нараджэння сямімільярднага жыхара планеты шмат у чым ўмоўная. Рашэнне аб тым, што ім будзе аб'яўлены менавіта жыхар Калінінграда было прынята ў ААН. Маці немаўля будзе ўручаны памятны сертыфікат.