У Камянецкім раёне скралі аргтэхніку з выканкама

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, выпадак адбыўся ў вёсцы Войская. Там невядомы ўначы выцягнуў ваконную шыбу і скраў з будынку сельскага выканкама два кампутары, два прынтары, факс і іншую маёмасць на суму больш за семь мільёнаў рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі пусцілі па слядах службовага сабаку, які і прывёў да двух 23-гадовых мясцовых жыхароў, якія былі затрыманы. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.