У Капылі гарэла школа, эвакуявалі 400 чалавек (відэа)
Узгаранне адбылося напярэдадні раніцай.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, спрацавала сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Школьнікаў і настаўнікаў тэрмінова вывелі з будынка. Высветлілася, што пажар узнік на першым паверсе. Выратавальнікі хутка яго патушылі, ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.