У Карагандзе збіраюць грошы на помнік рэпрэсаваным беларусам
Гэтым займаецца беларуская дыяспара Казахстана.
Мясцовыя майстры ўжо распрацавалі эскіз будучага мемарыяла. На вялікім камні будзе барэльеф Ефрасінні Полацкай, святой заступніцы беларускіх зямель. Агульны кошт праекта 1 мільён 200 тысяч тэнге, паведамляе сайт newskaz.ru
Згодна з архіўнымі дадзенымі, у лагерах Карагандзінскай вобласці ў сталінскія часы знаходзілася каля тысячы нашых суайчыннікаў.