У Касцюковічах труп жанчыны знайшлі пад падлогай кватэры

10 студзеня ў міліцыю звярнулася сястра зніклай жанчыны. Яна патлумачыла, што  яе сястра некалькі дзён адсутнічае па месцы жыхарства.

Аператыўнікі выехалі ў кватэру, дзе пражывала 46-гадовая жанчына. Падчас агляду жытла яны знайшлі пад падлогай труп гаспадыні кватэры.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу з нагоды забойства. Сужыцеля затрымалі. Яму пагражае да 15 гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.

Фота — sannews.com.ua