У кастрычніку адновяцца перамовы з МВФ аб крэдыце
Пра гэта паведаміла старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.
Паводле яе словаў, прапановы беларускага боку да Міжнароднага валютнага фонду застаюцца ранейшымі.
У пачатку кастрычніка прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у штогадовым сходзе МВФ і Сусветнага банка ў Токіё, а пасля гэтага ў Мінск прыедзе місія Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, са студзеня 2009-га да красавіка 2010 года Беларусь прыцягнула крэдыт МВФ на 3 млрд 600 млн долараў. Пік яго пагашэння прыпадае на 2013 год.