У каталікоў сёння пачынаецца Вялікі пост
Сёння яны адзначаюць Попельную сераду. Попел з'яўляецца знакам пакаяння і марнасці чалавечага быцця.
У Попельную сераду на імшы святар на лоб вернікам наносіць знак крыжа асвячоным попелам. Падчас абраду ўскладання попелу святар прамаўляе біблейскую фразу: "Бо прах ты, і ў прах вернешся".
Вялікі пост у каталікоў доўжыцца 40 дзён.