У Казахстане піцерскага хакеіста адправілі ў накаўт (відэа)
Падчас нядаўняга матча чэмпіянату КХЛ у Астане паміж мясцовым "Барысам" і СКА з Санкт-Пецярбурга на лёдзе адбылася бойка.
Кулакамі вырашылі памахаць абаронца "Барыса" Міхаіл Грыгор'еў і нападаючы гасцей Ігар Макараў. Спачатку перамагаў Макараў, а пасля Грыгор'еў правёў контратаку і адправіў саперніка ў накаўт. Пакінуць пляцоўку хакеісту дапамог суддзя.