У Казахстане праходзяць датэрміновыя выбары ў парламент

Галасаванне праходзіць на фоне нядаўніх сутыкненняў паліцыі з нафтавікамі ў горадзе Жанаозен, у выніку якіх загінулі па меншай меры 16 чалавек. Да канца студзеня там дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

Канстытуцыйны савет Казахстана раней вынес пастанову аб немагчымасці правядзення выбараў ва ўмовах рэжыму надзвычайнага здарэння, аднак прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў наклаў вета на гэта рашэнне, паведамляе ВВС.

Папярэднія вынікі яўкі выбаршчыкаў будуць апублікаваныя вечарам у нядзелю, першыя вынікі галасавання - у першай палове дня 16 студзеня. Згодна з казахстанскаму заканадаўству, выбары будуць лічыцца праведзенымі пры любой яўцы выбаршчыкаў.