У Кіеве адкрылася першая ў горадзе мячэць
Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася ў пятніцу, 2 снежня. На яе прыбылі амбасадары з болей чым 40 краін свету, паведамляюць інфармагенцтвы.
Да адкрыцця храма мусульмане ўкраінскай сталіцы маліліся ў будынку ісламскага цэнтру. Мячэць “Ар-Рахма” (што ў перакладзе з арабскай азначае “Міласэрнасць”) разлічаная на тры тысячы чалавек. У мячэці ёсць мінарэт вышынёй 27 метраў. Храм размяшчаецца ў цэнтры Кіева на гары Шчэкавіца.
Усяго ва Украіне налічваецца каля двух мільёнаў мусульман, з іх 60 тысяч — у самім Кіеве.