У Кітаі прыгаварылі да смяротнага пакарання грамадзяніна Расіі
Прычынай стала спроба правозу наркотыкаў.
Прысуд быў вынесены ў канцы чэрвеня з адтэрміноўкай выканання на два гады, паведамляе ВВС.
Расіянін, прозвішча якога не называецца, у траўні мінулага года спрабаваў правезці ў Кітай амаль 3 кг гераіну.