У Кітаі забаранілі песні Lady GaGa, Backstreet Boys і Take That
Улады Паднябеснай лічаць, што песні выканаўцаў "могуць пашкодзіць дзяржаўнай культуры", паведамляе Agence France-Presse.
Спіс забароненых песень утрымлівае сто пазіцый. У якасці фармальных падстаў для ўвядзення цэнзуры Мінкультуры назвала неабходнасць "ўпарадкаваць і ўзаконіць" музычны кантэнт, які размяшчаецца ў кітайскім сегменце сусветнай сеткі. У спіс патрапілі некалькі песень з новага альбома Lady GaGa “Born This Way”: The Edge of Glory, Hair, Marry the Night і Bloody Mary. Для амерыканскай спявачкі гэта ўжо не першая забарона. Раней яе ўнеслі ў чорны спіс ў Ліване.